Белтэлерадыёкампанія забяспеча трансляцыю цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў ў фармаце HD

20 июня 2019
Усяго адзін дзень застаўся да цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Ужо заўтра ўвага балельшчыкаў і мільёнаў тэлегледачоў будзе прыкавана да грандыёзнага шоу на стадыёне "Дынама".

Зараз ідуць апошнія падрыхтоўкі. Напярэдадні ўвечар прайшоў генеральны прагон з гледачамі. Сотні артыстаў, танцораў і валанцёраў-статыстаў, якія на час сталі дублёрамі атлетаў, ужо выпрабавалі сцэну. На нізкім старце не толькі творчая каманда, але і тэхнічныя службы. Адпрацаваныя ўсе сцэнарыі здымкі. Спецыялісты Белтэлерадыёкампаніі ў тандэме з хатнім вяшчальнікам забяспечаць бесперапынную трансляцыю ў фармаце высокай выразнасці. 

Дэталі маючай адбыцца  цырымоніі дагэтуль трымаюць у сакрэце. Здымачным групам забаронена працаваць на стадыёне аж да 21 чэрвеня. Але ўжо вядома, што шоу-праграму будуць суправаджаць тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.