Белтэлерадыёкампанія пачынае новы тэлесезон

1 октября 2018

Зарад энергіі з раніцы, самыя актуальныя навіны на працягу дня, упадабаныя спартыўныя трансляцыі і прамыя эфіры ў любы час у транспарце і на працы... і, нарэшце, забаўнае шоу выхадным вечарам - усё гэта галоўны медыяхолдынг краіны! Адкрывае тэлегод самая народная праграма - "Добрай раніцы, Беларусь!". Толькі сёння да калегаў у суседняй студыі прыходзяць кіраўнікі каналаў, прадзюсары, рэжысёры, аўтары і вядучыя праектаў, каб распавесці пра новыя падзеі ў вяшчальнай сетцы.

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "У нас з'явіўся новы канал. Першы ў краіне інтэрнэт-канал. Зараз можна зайсці на сайт tvr.by і паглядзець "Беларусь 5. Інтэрнэт" без суправаджэння каментатараў, але ў гэтым і ёсць адметнасць гэтай кнопкі, інтэрнэт-кнопкі. Калі кагосьці раптам раздражняюць каментатары - можна паглядзець".

Тэлегод абяцае быць насычаным - у кожнай кнопкі ў планах не менш за пяць прэм'ерных праектаў. На працягу сезона гледачоў чакаюць эксклюзіўныя трансляцыі, кінапаказы для ўсіх узростаў і пераваг, міжпраграмныя ролікі, прысвечаныя буйным гістарычным юбілеям.