Белтэлерадыёкампанія і казахстанскае агенцтва "Хабар" заключылі пагадненне

14 августа 2017

Напярэдадні ва ўрадзе Казахстана краіны падпісалі шэраг двухбаковых пагадненняў. Дамовіліся наконт сумеснай працы ў галіне даследавання касмічнай прасторы. Узмоцніцца супрацоўніцтва паміж Знешнегандлёвай палатай Казахстана і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Асобнае пагадненне заключылі найбуйнейшыя медыярэсурсы дзвюх краін: казахстанскае агенцтва "Хабар" і Белтэлерадыёкампанія. Дакумент прадугледжвае абмен кантэнтам. З часам могуць з'явіцца і агульныя медыяпраекты.

Сёння "Хабар" - гэта "тэлесямейства" чатырох каналаў, якія вяшчаюць на казахскай, рускай і англійскай мовах, найбуйнейшы холдынг электронных СМІ Казахстана. Супрацоўніцтва ў медыясегменце - яшчэ адзін крок у еўразійскай інтэграцыі і, у прыватнасці, у развіцці СМІ на постсавецкай прасторы.