Белтэлерадыёкампанія і Беларуская акадэмія сувязі выйшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва

7 февраля 2020
Студэнты старэйшых курсаў ВНУ праходзяць стажыроўкі ў тэхнічнай дырэкцыі нашага медыяхолдынга, а лепшыя выпускнікі факультэта тэхналогій сувязі працуюць у нас па размеркаванні. Белтэлерадыёкампанія ў сваю чаргу сёлета выдзеліла Акадэміі ў навучальных мэтах цэлую тэлестудыю, дзе студэнты змогуць праводзіць свае эфіры навін і працаваць на рэжысёрскім пульце, кіраваць камерамі і маніторамі. На наступным тыдні будучыя інжынеры тэлебачання прыступяць да заняткаў на новым абсталяванні. 

У найбліжэйшыя два гады ў Акадэміі сувязі, дзякуючы супрацоўніцтву з БТ, можа з'явіцца і новая прафесія - "інжынер тэлебачання". Пакуль ідзе распрацоўка новай вучэбнай праграмы.