Белтэлерадыёкампанія рыхтуе прэм'еру - інтэлектуальнае шоу-гульню "На вылет!"

25 марта 2019
Белтэлерадыёкампанія рыхтуе прэм'еру! Неўзабаве на экран выйдзе інтэлектуальнае шоу-гульня "На вылет!". Удзельнікам праграмы можа стаць кожны.  Пра гэта сёння распавёў кіраўнік медыяхолдынга Іван Эйсмант падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя Пушкіна.  Аўдыторыю цікавіла тэлевізійнае закуліссе. Падчас размовы было заяўлена, што зараз кампанія разглядае пытанне з'яўлення на экранах больш забаўных праектаў, такіх як "Голас" або "Х-Фактар". Бо адна з задач тэлебачання - знайсці і распавесці пра таленавітых беларусаў. 

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Вельмі шмат людзей, у якіх не было ні аднаго шанцу з’явіцца на тэлебачанні. Вось іх паказаць, даць ім шанц, выкарыстаць наша абсталяванне для іх прасоўвання. Вось гэта адна з галоўных задач. Вядома, такога кшталту праекты павінны з'яўляцца, з удзелам простых, але таленавітых людзей. Інтэлектуальныя, танцавальныя, забаўныя, песенныя, самыя розныя".

У брэсцкай ВНУ таксама вядзецца падрыхтоўка журналістаў. Крэатыўныя і працаздольныя выпускнікі могуць паспрабаваць свае сілы на лепшых каналах краіны.