БелТА далучылася да акцыі Нашы дзеці

25 декабря 2013

Святочны настрой і фінансавая падтрымка. Падарункі ад найбуйнейшага інфармацыйнага агенцтва краіны сёння прымалі выхаванцы сацыяльнага прытулку Ленінскага раёна Мінска. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй. Выхаванцаў гэтага цэнтра Беларускае тэлеграфнае агенцтва падтрымлівае ўжо некалькі гадоў, у тым ліку матэрыяльна, і не толькі напярэдадні навагодніх святаў.


Максім Гілевіч, намеснік галоўнага рэдактара газеты 7 дней: БелТА ўжо па традыцыі які год прыязджае ў гэты прытулак на Новы год, каб падарыць дзецям радасць. Гэтым дзецям не заўсёды яе хапае ў жыцці, таму нам, дарослым, трэба рабіць максімальна магчымае, каб зрабіць добрае свята для гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак.


Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна Мінска быў адкрыты ў 2005 годзе. Дзеці, якія тут жывуць, з так званых неўладкаваных сем'яў. Іх бацькам даецца максімум паўгода, каб яны вярнуліся да нармальнага жыцця, гэта значыць кінулі піць і знайшлі працу. Гэта абавязковая ўмова для таго, каб хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі вярнуцца дамоў.