Бельскі аб санкцыях, грашова-крэдытнай палітыцы і бягучай фінансавай сітуацыі ў праграме "Скажынемаўчы"

6 апреля 2022
Уклады ў нацыянальнай валюце і надалей будуць самымі прыбытковымі, а беларусам не варта асцерагацца замарозкі сваіх банкаўскіх рахункаў! Аб грашова-крэдытнай палітыцы, бягучай фінансавай сітуацыі і прагнозах распавёў памочнік Прэзідэнта ў гэтай сферы Валерый Бельскі. Сёння ён стаў госцем праекта "Скажынемаўчы". Апошнія тыдні на фінансавым  рынку відавочныя пазітыўныя тэндэнцыі. І гэты трэнд у найбліжэйшы час захаваецца, упэўнены эксперт. Нацбанк не звяртаецца да кардынальных абмежавальных  мер (як гэта было зроблена ў Расіі). У Беларусі не вярнуліся да абавязковага продажу валютнай выручкі юрасобамі, не абмяжоўвалі сумы выдачы валютных укладаў, пазбеглі рэзкага ўздыму стаўкі рэфінансавання. Сітуацыя пад кантролем! Няма пагроз і для дэпазітаў - як грамадзян, так і юрасоб. "Замарозка" сродкаў была б апошняй мерай, адзначыў Валерый Бельскі, але сёння няма ніякіх перадумоў для зрыву банкаўскіх абавязацельстваў.    

Што чакае беларускі рубель?  Якія меры прымаюцца для ўстойлівасці банкаўскай сістэмы? Якімі апынуліся першыя санкцыйныя ўдары для беларускай эканомікі? Глядзіце поўны выпуск праграмы "Скажынемаўчы" на YouTube-канале "Беларусь 1" і ў Telegram.