Лясны Іерусалім: гісторыя выратавання

14 июля 2019
Лясны Іерусалім - так у гады Вялікай Айчыннай называлі адзіны ў сваім родзе для ўсёй акупіраванай Еўропы партызанскі атрад братоў Бельскіх. Асабісты склад - каля тысячы чалавек без узроставых абмежаванняў. І дзеці, і старыя. І ўсе без выключэння яўрэі. Галоўнае для атрада, як ні дзіўна, не баявыя аперацыі, а выратаванне людзей. У лес да Бельскіх імкнуліся тыя, каму ўдалося ўцячы з гета. Ад смерці ратаваліся ў братоў. 

На тыдні ў Беларусь прыехалі нашчадкі тых, хто жыў у лясным Іерусаліме. Невялікая тэрыторыя ў Налібоцкай пушчы аб'яднала адразу некалькі кантынентаў. Дзеці і ўнукі выратаваных людзей прыляцелі з Амерыкі, Аўстраліі, Еўропы і Азіі. І самі прайшлі па дарозе, па якой хадзілі іх продкі. Аб тых, каго немагчыма забыць, Алена Борматава (відэа).