Белшына адзначае паўвекавы юбілей. З 50-годдзем са дня стварэння прадпрыемства яго працаўнікоў і ветэранаў павіншаваў Прэзідэнт. За гэтыя дзесяцігоддзі завод стаў адным з флагманаў нафтахімічнай галіны краіны, а яго прадукцыя сёння добра вядомая далёка за межамі Беларусі і заслужана карыстаецца вялікім попытам. Асновай поспеху прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка назваў высокі прафесіяналізм калектыву, паступальнае развіццё з апорай на сучасныя тэхналогіі, якасць і пастаяннае абнаўленне асартыменту з улікам запытаў спажыўцоў.
Белшыне - 50
31 декабря 2021













