Белпошта запрашае выбраць лепшую паштовую марку – 2017

25 января 2018

У апытанні можна прыняць удзел з 29 студзеня і да 28 лютага на сайце нацыянальнага аператара паштовай сувязі. Да выбару сёлета 54 маркі і наборы, прысвечаныя класікам айчыннай літаратуры, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, юбілеям гарадоў і гістарычным падзеям.

У мінулым годзе пераможцам стаў паштовы блок "Пчалярства ў Беларусі". На міжнародным конкурсе ў Аўстрыі ён заняў 8-е месца.