Белпошта прэзентавала вытворчае ноу-хау

19 декабря 2013

У рамках мадэрнізацыі прадпрыемства ўсталяванае новае абсталяванне для сартавання лістоў. Яно дазволіць сартаваць карэспандэнцыю да ўчастку дастаўкі.


Ці стануць хутчэй прыходзіць лісты, высвятляла Наталля Кузьміцкая. Дзелавая перапіска, паштоўкі і віншаванні - кожны дзень у цэх пісьмовай карэспандэнцыі трапляюць сотні тысяч лістоў з усіх куткоў рэспублікі.


Лісты дойдуць шпарчэй дзякуючы гэтай размеркавальнай машыне. Працэс паштовай апрацоўкі стаў значна хутчэйшым. За гадзіну машына сартуе 45 000, а за дзень каля 900 000 лістоў. Новае абсталяванне амаль цалкам заменіць працэс ручнога сартавання, што дазволіць аптымізаваць лагістыку, павысіць якасць паслуг, выключыць прамежкавыя этапы сартавання.


Штогод паштовыя службы дастаўляюць каля 300 мільёнаў лістоў, і лічба гэтая, нягледзячы на глабальную інфарматызацыю, будзе толькі расці. Аўтаматызацыя працэсаў апрацоўкі і сартавання пошты - маленькі крок на шляху вялікай мадэрнізацыі.


У планах у прадпрыемства набыццё абсталявання, з дапамогай якога можна будзе сартаваць не толькі лісты, але і пасылкі. Павялічыць прыбытковасць плануецца і са з'яўленнем новых і павышэннем якасці наяўных паслуг у распаўсюджванні рэкламнай і карпаратыўнай інфармацыі юрыдычных асоб.