Беларусы, заняўшы першае месца, выходзяць у фінал конкурсу "Снайперскі рубеж"

6 августа 2018

Гэта выпрабаванне Міжнародных армейскіх гульняў праходзіць у Брэсцкім раёне. У паўфінале ўдзельнічалі каманды з васьмі краін. Салдаты выканалі сем практыкаванняў, сярод якіх стральба па мішэнях, якія рухаюцца, адыход групы з-пад абстрэлу, стральба з напарнікам у начных умовах. Усе элементы прадугледжвалі абмежаванні па часе і колькасці боепрыпасаў, сям-там патрэбна была фізічная нагрузка. Напрыклад, у адным з практыкаванняў кожны промах удзельніка цягнуў за сабой забег па дадатковыя боепрыпасы. А на іншым рубяжы, выконваючы адыход, за промах трэба было пранесці скрыню вагой 80 кілаграмаў, а пасля адстраляцца з аўтамата.

У фінале конкурсу за званне лепшай снайперскай каманды разам з беларусамі пазмагаюцца прадстаўнікі Казахстана, Расіі і Кітая.