Беларусы сталі больш актыўна карыстацца лічбавымі банкаўскімі тэхналогіямі

16 ноября 2016

Беларусы за апошнія чатыры гады сталі больш актыўна карыстацца лічбавымі банкаўскімі тэхналогіямі. Аб гэтым сёння паведамілі ў Нацбанку. За апошнія 4 гады банкаўскі рахунак адкрылі на 6 працэнтаў больш людзей. У 3,5 раза папулярней стала паслуга "інтэрнэт-банкінг". Трэба адзначыць, што больш як 70 працэнтаў ад агульнай колькасці апытаных ніколі не здзяйсняюць інтэрнэт-плацяжы. У 2012 годзе іх колькасць складала 90%.

У даследаванні прынялі ўдзел 8 тысяч рэспандэнтаў, кожны з якіх адказаў на 38 пытанняў, што датычацца выкарыстання паслуг разлікова-касавага, ашчаднага, крэдытнага і страхавога сегментаў фінансавага рынку. У апытанні прымалі ўдзел беларусы ад 16 гадоў.