Беларусы выйшлі на рэспубліканскі суботнік

18 апреля 2015

У Мінску і Заслаўлі працуюць супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю. У сталіцы яны ўдзельнічалі ў акультурванні мікрараёна "Серабранка". А недалёка ад горада Заслаўля за некалькі гадзін было высаджана больш як 20 тысяч дрэў розных парод. Актыўны ўдзел у працоўным суботніку прыняў старшыня дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў.

Да навядзення парадку далучыліся працаўнікі абласных камітэтаў Дзяржкантролю і ўпраўленняў Дэпартамента фінансавых расследаванняў.