Беларусь салідарная з італьянскім народам

26 Сакавіка 2020
Больш за 30 гадоў Італія дапамагае Гомельскай вобласці пераадольваць наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Зараз  словы падтрымкі патрэбныя італьянскаму  народу. Бо сярод рэгіёнаў, якія найбольш пацярпелі ад каранавіруса,  - гарады-пабрацімы Эмілья-Раманья і Парма. Ад імя жыхароў Гомельскай вобласці  за подпісам старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя  адпраўлены лісты са словамі падтрымкі ў італьянскія рэгіёны і гарады, а таксама ў пасольства Італіі ў Беларусі.

"Беларусь салідарная з італьянскім народам". Такі графічны малюнак  па ініцыятыве МЗС Беларусі сёння з'явіўся на светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі ў падтрымку Італіі.  Зараз там складаная эпідэміялагічная сітуацыя,   таму розныя краіны, у тым ліку і Беларусь, акрамя  слоў падтрымкі  далучыліся да альтэрнатыўных форм выражэння салідарнасці з Італіяй.