Беларусы вяртаюцца з Егіпта

20 марта 2020
Да 27 сакавіка самалёты Белавія разлічваюць вывезці ўсіх беларускіх турыстаў, якія адпачывалі на егіпецкіх курортах Хургады і Шарм-эль-Шэйха. Па стане на 17 сакавіка ў гэтай краіне знаходзіліся каля 6 тысяч нашых турыстаў, якія трапілі ў складанае  становішча, таму што шэраг дзяржаў прынялі абмежавальныя меры ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. З гэтых 6 тысяч  траціна прыбылі ў  Беларусь.