Беларусы сталі менш хварэць

19 февраля 2020
За зіму дыягназ ВРВІ ставілі на 20 % радзей, чым за аналагічны перыяд 2019. Пра гэта распавяла намеснік начальніка аддзела эпідэміялогіі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. Яна адзначыла, што большасць людзей звяртаюцца ў паліклінікі з прастудай, вірусы грыпу  выяўляюцца ў адзінкавых выпадках. Таксама ў Міністэрстве аховы здароўя засведчылі: ахоўныя маскі сёння можна купіць у любой аптэцы. 

Іна Карабан, намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "Усе дзяржаптэкі цалкам забяспечаныя. Але хацелася б мне нагадаць пра тое, што маска - не панацэя. Маску трэба правільна насіць. Маску трэба мяняць кожныя 2-3 гадзіны. Калі надзелі маску, яна павінна шчыльна прылягаць, закрываць нос і рот. Маскай лепш карыстацца хвораму чалавеку, таму што здароваму асаблівага сэнсу няма. Асабліва на вуліцы".

Кожны дзень беларускія прадпрыемствы выпускаюць больш за 60 000 масак. Акрамя таго, мільён шэсцьсот сродкаў абароны ад вірусаў да канца лютага паступяць з-за мяжы.