Беларусы сталі лепшымі лесарубамі свету

9 августа 2018

Чэмпіянат праходзіў у Нарвегіі, у ім удзельнічалі 123 вальшчыкі з 27 краін. Дрывасекі з Клецка, Смалявічаў, Вілейкі і Беразіно атрымалі перамогу ў камандным заліку. Яны набралі ў суме 4879 балаў, апярэдзіўшы сапернікаў з Германіі.

Сёння віртуозаў пілы і сякеры ўшаноўвалі на радзіме.

Два гады назад нашы лесасекі ўжо перамагалі ў чэмпіянаце свету. Тады яны ўзялі найвышэйшую ўзнагароду ў асабістым заліку. Наступны чэмпіянат пройдзе ў 2020 годзе ў Сербіі.