Беларусы сталі часцей страхаваць сваё жыццё

9 марта 2017

Беларусы сталі часцей страхаваць сваё жыццё, а таксама заключаць дагаворы медыцынскага і пенсіённага страхавання. Вынікі мінулага года агучыла гендырэктар Беларускай асацыяцыі страхошчыкаў. У нашай краіне такая паслуга ў фармаце анлайн пакуль не асабліва папулярная, хаця і мае шмат пераваг. Напрыклад, эканомія грошай - (кошт поліса будзе ніжэйшы) і часу (аформіць дагавор можна з любога пункта свету ў любы час сутак). У Еўропе гэтай функцыяй карыстаюцца ўжо больш як 40% насельніцтва.

Анлайн можна застрахаваць хатнюю маёмасць, атрымаць медстрахоўку пры выездзе за мяжу, застрахавацца ад няшчасных выпадкаў. У будучыні гэты спіс пашыраць. Адзін з пунктаў, які можа з'явіцца, - аўтастрахаванне пры набыцці машыны ў салоне.