Беларусы змогуць убачыць сонечнае зацьменне

17 марта 2015

Беларусы на гэтым тыдні змогуць убачыць сонечнае зацьменне. Астранамічная з'ява запланавана на пятніцу, аднак з-за ўмоў надвор’я ёсць рызыка яе прапусціць. Спецыялісты папярэджваюць, для назірання за ўнікальнай з'явай варта ўзброіцца неабходным абсталяваннем: на яе нельга глядзець без абароны, асабліва з дапамогай бінокля або тэлескопа без фільтра, інакш можна сапсаваць зрок. Характэрна, што сёлета сонечнае зацьменне супадае з яшчэ адной важнай падзеяй - днём вясновага раўнадзенства.