Беларусы змогуць купіць кватэру і машыну ў лізінг

4 сентября 2014
З 1 верасня ўступіў у сілу ўказ, які дазваляе фізічнай асобе скарыстацца лізінгам. Да гэтага працэдура была даступная толькі прадпрыемствам. Але ці будзе гэты фінансавы інструмент паўнавартаснай альтэрнатывай крэдыту?!


Напрыклад, пры куплі ў крэдыт кватэры яна адразу становіцца ўласнасцю крэдытаатрымальніка. Лізінг жа - гэта доўгатэрміновая арэнда з наступным правам выкупу і натуральна, што ўласнікам пакупнік становіцца толькі пасля поўнага разліку з лізінгавай кампаніяй.


Ці перашкодзіць гэта стаць лізінгу запатрабаваным сярод беларусаў, высвятляла Вераніка Рымашэўская (відэа).