Беларусы змогуць збіраць на дадатковую пенсію

27 сентября 2021
З 1 кастрычніка 2022 года запрацуе новы механізм для добраахвотнага страхавання дадатковай накапляльнай пенсіі. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Працаўнікам даецца права выплачваць дадатковы страхавы ўзнос на накапляльную пенсію ў памеры да 10 % заробку (у дадатак да абавязковага страхавога ўзносу ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў памеры 1 % заработнай платы).  Адначасова працадаўцы будуць абавязаны рабіць супамерныя ўзносам працаўнікоў даплаты (але не больш за 3 %). Удзельнічаць у новай сістэме страхавання змогуць грамадзяне, якія працуюць і якім да дасягнення  пенсіённага ўзросту застаецца не меней за 3 гады. Назапашаныя сродкі яны будуць атрымліваць роўнымі долямі штомесяц на працягу 5 або 10 гадоў.

Праект гэтага дакумента менш за тыдзень таму абмяркоўваўся на нарадзе ў Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пра годны прыбытак у старасці трэба клапаціцца загадзя, праз дадатковую добраахвотную пенсіённую праграму. Гэтае пытанне ўзнімалася і на шостым Усебеларускім народным сходзе. З таго моманту і займаліся падрыхтоўкай прапаноў. І вось сёння ўказ падпісаны.