Беларусы змогуць без візы на месяц наведваць Арабскія Эміраты

25 июня 2019

Прыемная навіна для нас! Беларусы змогуць  без візы на месяц наведваць Арабскія Эміраты. Цырымонія падпісання змянення ў міжурадавае пагадненне прайшла ў МЗС арабскай краіны. Дакумент увойдзе ў сілу праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін. Адзначым, на гэты момант беларусы могуць ездзіць без віз у больш як 40 дзяржаў свету, уключаючы Кітай, Катар, Мексіку, Ізраіль, Бразілію і іншыя.