Беларусы шырока абмяркоўваюць Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту

19 апреля 2019

Прамую трансляцыю з Авальнай залы вяла Белтэлерадыёкампанія.  Дзякуючы гэтаму,  магчымасць пачуць асноўныя пасылы Кіраўніка дзяржавы для грамадства  была ва ўсіх без выключэння грамадзян краіны. 

Сапраўды  шырокі спектр "народных пытанняў"  падчас Паслання быў узняты Прэзідэнтам.  Шматлікія з іх   ужо былі агучаныя і падчас "Вялікай размовы".  Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, кожны сігнал знаходзіцца на кантролі,  і заклікаў мясцовыя ўлады і народных выбраннікаў  больш уважліва ставіцца да праблем людзей.  Умовы камфортнага жыцця павінны быць створаныя ў кожным кутку краіны,  адзначыў Прэзідэнт.