Беларусы сёння выйшлі на рэспубліканскі суботнік

20 апреля 2019

Сёлета ён прымеркаваны да Года малой радзімы, а таксама стаў важнай часткай падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Традыцыйна ў гэты дзень  нароўні з усімі працуе і Прэзідэнт Беларусі. Гэтым разам Аляксандр Лукашэнка працуе на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Да пачатку прац Кіраўніку дзяржавы расказалі аб ходзе развіцця комплексу і арганізацыі новых экспазіцый. "Лінія Сталіна" мела важнае значэнне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ да яе пачатку тут было пабудавана каля 7 тысяч дотаў, якія прыкрывалі тэрыторыю на працягу больш як паўтары тысячы кіламетраў. Пры гэтым доты ствараліся супраць пяхоты і кавалерыі, яны не маглі супрацьстаяць танкавым войскам.

Перад тым, як прыступіць да працы, кожны прайшоў абавязковы інструктаж па тэхніцы бяспекі. Сёння на "Лініі Сталіна" высадзілі 75 дубоў на месцы размяшчэння асноўнай экспазіцыі экскурсійнага маршруту па дотах Мінскага ўмацавальнага района. Таксама недалёка з'явіліся 30 хвой  у гонар 30-годдзя вывядзення кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана. Сімвалічна, што пры будаўніцтве комплексу ў свой час  былі знойдзеныя астанкі 75 салдат, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя каманды Прэзідэнта Беларусі, на тэрыторыі комплексу працуюць і іншыя брыгады. Яны таксама занятыя добраўпарадкаваннем, пасадкай дрэў і хмызнякоў.