Беларусы сёння віншуюць адзін аднаго з Днём Перамогі

9 мая 2013

68 гадоў таму завяршылася Вялікая Айчынная вайна. Пачалася яна з нападзення фашыстаў раніцай 22 чэрвеня 1941 года і доўжылася 1418 дзён і начэй. Першай з саюзных рэспублік удар ворага прыняла на сябе наша краіна. Беларусь страціла ў гады вайны каля трох мільёнаў жыхароў. Акупанты спалілі і разбурылі некалькі сотняў беларускіх гарадоў, тысячы сёлаў. Але савецкі народ адваяваў сваю незалежнасць. І 9 мая Беларусь ушаноўвае тых, хто набліжаў гэты дзень, і ўспамінае тых, хто да яго не дажыў. Праз 68 гадоў мы ветэранам гаворым дзякуй, бо такая перамога ёсць не ў кожнага народа.