У лагістычным цэнтры "Брузгі" сотні людзей працягваюць чакаць абяцанага еўрапейскага гуманізму і верыць у адкрыццё гуманітарнага калідора праз Польшчу ў Германію. А беларусы не перастаюць дапамагаць людзям, якія трапілі ў складаную сітуацыю. Сёння, 6 снежня, да бежанцаў прыязджала матушка Гаўрыіла. Яна перадала гародніну, садавіну, зефір і згушчонку. Чырвоны Крыж раздае сухія пайкі і цёплае адзенне.
У лагістычным цэнтры кругласутачна працуюць ратавальнікі, медыкі і здымачныя групы Белтэлерадыёкампаніі. Як прайшоў гэты дзень на мяжы, раскажа Анастасія Бенедзісюк (відэа).













