Беларусы працягваюць абмяркоўваць трайное золата Дар'і Домрачавай

18 февраля 2014

Бліскучыя перамогі ў Сочы сталі гонарам кожнага беларуса і нагодай для розных флэшмобаў. Сёння ў цэнтры нашай сталіцы гучна віншавалі чэмпіёнаў. У гандлёвым цэнтры кожны мог пакінуць у прамым сэнсе памятны падарунак для прызёраў Алімпіяды. Словы падзякі і шчырыя пажаданні фіксавалі на спецыяльных банерах. Цупер, Скардзіна, Кушнір і, зразумела, Домрачава.... Нават палатна аднаго не хапіла для народных віншаванняў у гонар трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі. Пачуцці змяшчалі не толькі на вініле, але і агучвалі музычныя прызнанні.


Анатоль Чэпікаў, дырэктар радыёстанцыі: У найбліжэйшыя некалькі дзён мы пастараемся максімальна шмат аб'ездзіць месцаў у Мінску, каб людзі маглі выказаць сваё захапленне ад выступлення нашых алімпійцаў .


Да святочнага флэшмоба далучыліся медыйныя персоны, спартсмены-пачаткоўцы і чырлідары. Дарэчы, банеры з віншаваннямі прэзентуюць асабіста кожнаму пераможцу пасля іх вяртання з сочынскай Алімпіяды.