Беларусы далучыліся да міжнароднай акцыі "30 дзён на веласіпедзе"

2 апреля 2019

Галоўная ўмова чэлэнджа - увесь месяц выкарыстоўваць  гэты двухколавы від транспарту - і такі выклік сабе ўжо кінулі больш за тысячу жыхароў нашай краіны. Старт акцыі ў сталіцы адзначылі масавым велапрабегам па галоўных вуліцах горада. Дарэчы, далучыцца да веларуху  яшчэ не позна, для гэтага трэба зарэгістравацца на афіцыйным сайце праекта і замацаваць спецыяльны флаер на сваім веласіпедзе.

Глеб Барталевіч, веласіпедыст: "Штораз, калі ў Беларусі пачынаецца акцыя,  яна ж пачынаецца і ў Мінісоце, а там яшчэ снег, мінусавая тэмпература,  а ў нас цёплая вопратка, добры настрой, жаданне катацца".

Каб падтрымаць запал удзельнікаў, сумленна  выконваць галоўную ўмову велачэленджа   ўвесь месяц. Арганізатары падрыхтавалі цікавыя конкурсы і заданні - можна прайсці велаквэст, размясціць сваё фота ў сацыяльных сетках з хэштэгамі чэленджа і выйграць памятныя падарункі.