Беларусы прэтэндуюць на перамогу ў танкавым біятлоне

17 июля 2016

Спаборніцтвы АрМІ-2016 пройдуць у падмаскоўным Алабіне. Сёлета наша зборная выступае адразу ў некалькіх дысцыплінах, але асноўным стане менавіта танкавы біятлон. У бой уступяць чатыры лепшыя экіпажы Узброеных сіл Беларусі. Трэніроўкі былі на палігоне Даманава, дзе створаная спецыяльная траса - аналаг падмаскоўнай.

Паводле ўмоў конкурсу, армейцам трэба будзе прадэманстраваць навыкі ваджэння шматтонных бронемашын, а таксама майстэрства кіравання ўзбраеннем - як з месца, так і на хаду. Нашы каманды будуць выступаць на сваіх танках Т-72-Б, абсталяваных найноўшымі беларускімі прыцэламі "Сасна-У".