Беларусы прэзентавалі ўнікальную навінку на выставе "Ахова здароўя Беларусі"

27 марта 2018

Першы тамограф беларускай вытворчасці прэзентавалі сёння на адкрыцці міжнароднай медыцынскай выставы ў Мінску. Гэты апарат будзе каштаваць на 30% танней сваіх замежных аналагаў і, паводле слоў спецыялістаў, з'явіцца ў нашых клініках ужо гэтым летам. Унікальнасць машыны - у выразнасці малюнка. На маніторы можна разгледзець кожны сасуд пацыента. Таксама на выставе адбылася прэзентацыя работы электронных медыцынскіх карт.

Паводле слоў спецыялістаў, электронная ахова здароўя дазволіць выключыць малаэфектыўныя візіты да ўрача. Дзякуючы гэтаму сэрвісу, з'явіцца і магчымасць маніторыць даныя аб стане ўласнага здароўя.