Так ужо сталася, што ў калядныя дні пасланне "Гораду і свету", з якім кіраўнік каталіцкай царквы звяртаецца і не толькі да вернікаў адной канфесіі, ва ўсе стагоддзі не абыходзілася без згадвання самых актуальных, надзённых падзей сучаснасці. Так што своеасаблівыя сусветныя вынікі года на тыдні былі пачутыя і сведкамі ўрачыстых падзей на плошчы Святога Пятра.
Зрэшты, для нашай поліканфесійнай і традыцыйна вельмі талерантнай краіны традыцыі, звязаныя з Калядамі, маюць у сабе не толькі царкоўны складнік. Адно з самых узнёслых, але ў той жа час глыбока людскіх, светлых і цёплых (і гэта нягледзячы на звычайна халодны зімовы сезон) святаў - Каляды - у нас адзначаюць усім светам.
Паўтара мільёна нашых католікаў, і ўсе астатнія беларусы таксама, маглі на тыдні ўбачыць на нашым канале святочную імшу з касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне і прамое ўключэнне з Ватыкана. Як гэта было і што было пасля - усё адразу зараз зможаце ўбачыць і вы.
Беларусы адзначылі Нараджэнне Хрыстовае па новым стылі
29 декабря 2019













