Беларусы нясуць кветкі да пасольства Кыргызстана ў Мінску

17 января 2017

Тут адкрылі кнігу спачуванняў у сувязі з крушэннем грузавога "Боінга" пад Бішкекам. Большасць ахвяраў - жыхары пасёлка, на які зваліўся лайнер. Усяго вядома пра 38 загінуўшых. Члены ўрада, парламентарыі, дыпламаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, неабыякавыя да трагедыі беларусы выказваюць словы спагады. 

Баляслаў Пірштук, намстаршыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:  "Важна ў цяжкую хвіліну апынуцца побач і дапамагчы. Мы шмат гадоў былі дружныя, я ўпэўнены, у нас вялізны патэнцыял. Як у добрых, канструктыўных справах, так і ў горы мы павінны быць разам".