Беларусы нясуць кветкі да дыппрадстаўніцтва Францыі ў Мінску

16 апреля 2019

У знак падтрымкі французаў у сувязі са здарэннем з Нотр-Дамам беларусы сёння нясуць кветкі да дыппрадстаўніцтва Францыі ў Мінску.  Людзі пакідаюць ружы і гваздзікі і выказваюць надзею,  што храм, які прастаяў  восем  стагоддзяў  і стаў сведкам мноства найважнейшых гістарычных падзей, агульнымі  намаганнямі будзе адноўлены.