Беларусы нясуць кветкі і цацкі да пасольства Расіі

27 марта 2018

Трагедыя ў Кемераве стала вялікай асабістай драмай для сотняў людзей. Беларусы смуткуюць разам з імі.

У памяць аб ахвярах да ўвахода ў пасольства Расіі ў Мінску прыносяць кветкі, цацкі, запальваюць свечкі, пакідаюць лампады і запіскі. У іх жыхары сталіцы выказваюць словы падтрымкі і смутку.

У знак смутку ля будынка пасольства заўтра прыспусцяць дзяржаўны флаг.