У першыя дні Алімпіяды беларусы з усіх куткоў планеты могуць паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі для аматараў бегу "Эстафета дапамогі". Галоўнае - фіксаваць свой вынік, а кампанія "Велком" перавядзе кіламетры ў грошы. Іх накіруюць на дапамогу дзецям, якія выхоўваюцца ў спецінтэрнатах у Рэчыцы і Асіповічах. А заўтра ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны забег з удзелам інвалідаў-калясачнікаў. Разам з імі на дыстанцыю выйдуць прафесійныя атлеты і аматары бегу. Арганізатары чакаюць, што акцыя збярэ каля тысячы чалавек.













