Беларусы могуць аформіць шматразовую электронную візу ў Турцыю пры наяўнасці шэнгенскай

23 июля 2013

Хадайніцтва падаецца на сайце Міністэрства замежных спраў гэтай краіны. Праўда, гэта датычыцца толькі турыстычных віз і з мэтай гандлю. На працу, вучобу і іншыя па-ранейшаму афармляюцца замежнымі ўстановамі Турцыі. Дакументамі, неабходнымі для атрымання візы, з'яўляюцца пашпарт з тэрмінам дзеяння не меней за 6 месяцаў, браніраванне пералёту альбо іншага спосабу перамяшчэння і крэдытная картка. Збор за выдачу візы складае 20 долараў, тэрмін дзеяння 180 дзён.