Беларусы маштабна адзначылі Дзень Перамогі

10 мая 2023

Дзень Перамогі Беларусь адзначыла маштабна. Па ўсёй сталіцы былі абуладкаваныя тэматычныя пляцоўкі.

Так, на беразе Свіслачы разгарнуўся салдацкі прывал з палявой кухняй і нават імправізаваным кінатэатрам. І вядома ж, гучалі франтавыя песні. Да свята "ўзвялі " беларускую вёску: прадметы побыту, касцюмы - усё максімальна аўтэнтычнае. Інтэрактыўны фармат выбіралі не толькі сем'і з дзецьмі, але і моладзь, а таксама людзі старэйшага пакалення.

Арганізатары падрыхтавалі квэсты, выставы, флэшмобы, канцэрты, спартыўныя турніры. На перасячэнні праспектаў Пераможцаў і Машэрава таксама можна было паўдзельнічаць у майстар-класах ад народных рамеснікаў і прайсці школу маладога байца.