Беларусы вынайшлі першую ў свеце клавіятуру з сэнсарнымі клавішамі

13 февраля 2017

Зараз без лішніх рухаў і больш прасторы на рабочым стале. Па словах распрацоўшчыкаў, прылада не мае аналагаў у свеце. Зараз навінку прапаноўваюць пратэсціраваць усім, хто жадае. Сваімі ўражаннямі падзяліўся і Дзмітрый Цітоў.

Нібы стваральнікі Apple-камп’ютара, распрацоўшчыкі параўноўваюць прататып сваёй першай клавіятуры з ужо ўдасканаленай на сёння мадэллю. Спачатку камандзе прыйшла ідэя зрабіць сэнсарнай усяго толькі адну клавішу на прыладзе. І вось ужо паўгода яны працягваюць вырашаць галоўную задачу: карыстальнік ПК не павінен распыляцца паміж клавіятурай і мышшу.

Валянцін, адзін з галоўных натхняльнікаў праекта, скончыў БНТУ і атрымаў дыплом архітэктара. Прадоўжыў навучанне ў Барселоне і ўдзельнічаў у шэрагу UX-праектаў. Менавіта філасофія стварэння максімальна прывабнага інтэрфейсу для карыстальніка і прывяла энтузіяста да ідэі.

Распрацоўшчыкі прапануюць скараціць як мінімум 10 сантыметраў прасторы на лэптопах, замяніўшы звыклы тачпад на клавіятуру з сэнсарнымі кнопкамі. Пры стварэнні прылады ім прыйшлося вывучаць нават паводзіны праграмістаў на рабочым месцы.

Пакуль каманда не знайшла сродкаў на масавую вытворчасць, корпус і начынне для клавіятуры прыходзіцца купляць. А вось сэнсар настройваюць самі ўручную.

Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што сёння ў свеце няма аналагічных прылад, і актыўна займаюцца пошукам інвестараў. Таксама стартаперы шукаюць энтузіястаў для тэсціравання клавіятуры.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя