Беларусы рыхтуюцца да абраду Вадохрышча

16 января 2019

Беларусы рыхтуюцца да абраду Вадохрышча. Для яго ў нашай краіне стварылі 90 купеляў. Амаль паўтысячы ратавальнікаў і дактароў будуць сачыць за парадкам падчас акунанняў. Спецыялісты адзначаюць, што за апошнія пяць гадоў не было зарэгістравана цяжкіх траўм. Таму што маржы ўжо ведаюць галоўныя правілы: не акунацца даўжэй як на хвіліну і не мачыць галаву! Навічкам рыхтавацца трэба загадзя.

Варта быць асцярожнымі людзям з хранічнымі захворваннямі. Не рэкамендуецца акунацца дзецям і пажылым людзям.