Беларусы будуць па-новаму плаціць за камуналку

6 июля 2018

Урад прыняў пастанову, якая мяняе парадак разліку за ЖКП. Аб новаўвядзеннях нашаму тэлеканалу расказаў намеснік міністра ЖКГ Віталь Смірноў.

Напрыклад, калі вы пераплаціце, па пісьмовай заяве вам змогуць вярнуць грошы. Пакуль жа гэтыя сродкі ідуць у лік будучых плацяжоў. Сярод іншых важных змяненняў - магчымасць адмовіцца ад вывазу смецця, скідкі на электраэнергію. Дакумент таксама стымулюе насельніцтва ўсталёўваць прыборы індывідуальнага ўліку ацяплення.

Віталь Смірноў, намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі: "Там, дзе былі ўсталяваныя прыборы ўліку да 1 студзеня 2018 года, даецца 5-працэнтная скідка на працягу 3 гадоў, калі жыхары прымуць рашэнне карыстацца прыборамі ўліку цеплавой энергіі. Там, дзе спажыўцы выкажуць жаданне ўсталяваць новыя прыборы індывідуальнага ўліку ацяплення, то на працягу 3 гадоў будзе давацца 10-працэнтная скідка з тарыфу на цеплавую энергію".

Большая частка новаўвядзенняў уступіла ў сілу з 1 ліпеня. Абноўленыя лічбы беларусы ўбачаць у жыроўках у жніўні. Змяненні, якія патрабуюць карэкціроўкі працы АІС "Разлік-ЖКП", убачым з 1 кастрычніка. За цяпло па-новаму будзем плаціць з пачаткам абагравальнага сезона.