Беларусы будуць вучыць амерыканцаў

29 апреля 2013

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі падпісаў пагадненне з чыкагскім Інстытутам камп'ютарных сістэм. Пра гэта сёння журналістам паведаміў Міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч. На базе амерыканскага інстытута адкрыўся наш філіял кафедры праектавання інфармацыйна-камп'ютарных сістэм. Зараз жыхары Штатаў змогуць атрымаць ступень бакалаўра, спецыяліста або магістра. Навучанне для амерыканцаў будзе інтэграваным: вочная плюс дыстанцыйная форма. Першы набор студэнтаў завершыцца ўжо да кастрычніка.


Сяргей Маскевіч, Міністр адукацыі Беларусі: Мы перамяшчаем адукацыйныя паслугі да спажыўцоў, ствараючы структурныя падраздзяленні нашых універсітэтаў за мяжой. Такія прыклады ў нас сёння ёсць у Таджыкістане, прапрацоўваем у В'етнаме, ёсць у Нігерыі. Безумоўна, вельмі прыемна, што з'явіўся наш філіял і ў Чыкага.


Міхаіл Батура, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі: У горадзе Чыкага існуе некалькі сусветна вядомых універсітэтаў, якія ўваходзяць у дзясятку, сотню лепшых  універсітэтаў свету і сотні інстытутаў, універсітэтаў і вышэйшых каледжаў, таму канкурэнцыя па аказанні адукацыйных паслуг магутная. Мы думаем, што будзем выглядаць прывабна ў гэтай канкурэнцыі, таму што БДУІР, як аказалася,  вядомы ў Чыкага.


Дарэчы, толькі ў гэтым навучальным годзе колькасць іншаземцаў, якія навучаюцца ў нашых універсітэтах, павялічылася амаль на 2 тысячы. А гэта каля 14 тысяч студэнтаў з 100 краін.