Беларусы будуць рабіць капрамонт кватэр за ўласныя сродкі

9 апреля 2013

Такія змяненні ў Тэхнічным кодэксе чакаюцца ўжо ў хуткім часе. Усяго ж у сталіцы адрамантуюць толькі сёлета 145 жылых дамоў. У сталічным рэгіёне гэтая лічба ў некалькі разоў большая. Вось толькі для некаторых дамоў чаканне капрамонту расцягваецца на дзесяцігоддзі. Як паскорыць доўгачаканыя работы?
 


Аляксей Кандраценка разбіраўся ў сітуацыі.


Дом па вуліцы Луначарскага ў Чэрвені быў пабудаваны яшчэ на пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя. За  гэты час капітальны рамонт праводзіўся только адзін раз. 


Як вынік - казыркі пад'ездаў абвальваюцца, у самім жыллі
зімой тэмпература не была большай за 16 градусаў. Гэта ніжэй за норму. Недахоп выправілі, але галоўная бяда - цвіль ў некалькіх кватэрах - засталася.


Кватэра Вольгі пад дахам і вуглавая. Абследаванне дома цеплавізарам паказала: сцяна прамярзае, адсюль і цвіль. Чэрвеньская ЖКГ ужо намеціла цеплавую мадэрнізацыю аб'екта, але выканаць яе за найбліжэйшы час не атрымліваецца.


Ва ўпраўленні ЖКГ Мінскай вобласці адзначаюць: фінансаванне на капрамонт накіроўваецца ў праблемныя раёны. Аднак больш эфектыўна прывесці жыллё ў парадак самім - удзельнічаць у тэрмарэнавацыі з правам адтэрміноўкі плацяжоў.


Жыхары дома ў Чэрвені па-ранейшаму чакаюць сваёй чаргі. І працягваюць скардзіцца. Толькі ад гэтага цвіль у пакоях і расколіны на фасадзе, на жаль, не знікаюць.