Беларусы дзякуюць медыкам за самаадданую працу

24 марта 2020
Беларусы падтрымалі ўрачоў  у складаны эпідэміялагічны перыяд. Пад медыцынскім назіраннем зараз парадку 10 тысяч чалавек, 59 з якіх пацыенты з COVID-19, астатнія - кантакты першага і другога ўзроўню. У такой сітуацыі важна не толькі праца медыкаў, але і адказнае стаўленне людзей - падтрымка словам і справай.

Беларусь увайшла ў ТОП-10 краін з найбольшай колькасцю выкананых тэстаў на каранавірус. Гэта мае вырашальнае значэнне для ранняй дыягностыкі захворвання.