Беларусы актыўна дзяліліся ў сацсетках здымкамі з выбараў

18 ноября 2019

Выбары-2019 пакінулі яркія здымкі ў сацыяльных сетках. Традыцыйна людзі ішлі галасаваць цэлымі сем'ямі. Магчымасць аддаць голас была ў кожнага беларуса, у тым ліку і дома. Выбаршчыкі ў інтэрнэце выказвалі надзею, што прагаласавалі за годнага кандыдата. Асабліва запомніцца гэты дзень тым, хто галасаваў упершыню. Паводле звестак Google Trends, беларусы ў дзень выбараў больш за ўсё цікавіліся кандыдатамі ў дэпутаты і выбарчымі ўчасткамі - пра гэта гаворыць статыстыка пошукавых запытаў.

А самымі папулярнымі хештэгамі ў Байнэце сталі #Яголосую #выборы2019 #мыидем. Карыстальнікі найбольш актыўна дзяліліся сваімі фатаграфіямі ў "Інстаграме".


Тэгі:

#Выборы 2019