Беларускую рэзалюцыю аб чарнобыльскім супрацоўніцтве прынялі ў ААН

17 декабря 2019
Навіна апошняй гадзіны. Беларускую рэзалюцыю аб чарнобыльскім супрацоўніцтве на пленарным пасяджэнні прыняла Генасамблея ААН. Разам з нашай краінай суаўтарамі дакумента выступілі 56 дзяржаў. У рэзалюцыі гаворыцца аб неабходнасці працягу чарнобыльскага супрацоўніцтва пад эгідай ААН дзеля дасягнення ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў і насельніцтва праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі.