Беларускую купюру на 100 рублёў намінавалі на міжнародны конкурс "Банкнота года - 2016"

3 декабря 2016

Пра гэта гаворыцца на сайце Міжнароднай асацыяцыі калекцыянераў папяровых грашовых знакаў. Адна з галоўных умоў  - банкноту павінны былі выпусціць сёлета. Канкурэнцыю старублёўцы складаюць яшчэ 8 грашовых знакаў з іншых краін. Гэта 50 швейцарскіх франкаў, 5 шатландскіх фунтаў, 5 фунтаў стэрлінгаў, тысяча мальдыўскіх руфій, 50 новазеландскіх долараў, 5 аўстралійскіх долараў, 50 грузінскіх лары і сто шведскіх крон. Пераможца стане вядомы ў красавіку 2017 года. Летась лепшай купюрай абраныя 5 новазеландскіх долараў.