"Белорусскому времечку" - 15 гадоў

26 ноября 2021

15 гадоў у прамым эфіры! Самы народны інфармацыйна-аналітычны праект Белтэлерадыёкампаніі адзначае дзень нараджэння. "Белорусское времечко"  выйшла на экраны яшчэ ў 2006 годзе. Ліцэнзійную версію запускалі па лекалах расійскага аналагу. Сёння над кожнай праграмай працуе больш за паўсотні спецыялістаў, уласны карпункт "Белорусского времечка" ёсць у рэгіянальных цэнтрах. Чатыры разы на тыдзень у эфіры гатовы пракансультаваць па самых вострых пытаннях прававой граматнасці, дапамагчы не проста словам, але і справай. 

За 15 гадоў "Белорусское времечко" сустракалася са сваёй аўдыторыяй больш як чатыры з паловай тысячы разоў. Колькасць званкоў і лістоў з падзякай, што паступаюць у рэдакцыю праекта, - гэта таксама лічба з вялікай колькасцю нулёў. Менавіта дзеля такой зваротнай сувязі каманда інфармацыйна-аналітычнага праекта чатыры разы на тыдзень і выходзіць у эфір на першай кнопцы.