Беларускаму тэлебачанню - 60

1 января 2016

1 студзеня 56-га года мінулага стагоддзя да гледачоў з экрана звярнулася Тамара Бастун. Першая жанчына-дыктар у Беларусі. Невыпадкова менавіта на першы дзень новага года прыпала і новая эра - тэлебачання. Ад гэтай даты вядуць і летапіс сучаснага эфіру. За 60 гадоў выпушчаны тысячы тэлеперадач і столькі ж людзей за гэты час працавалі і працуюць у кадры і за кадрам. Гістарычны шлях ад кінаплёначнай эры да лічбавых тэхналогій, а таксама трансфармацыя з саюзнага тэлецэнтра ў самастойны медыяхолдынг. Дарэчы, толькі ў Белтэлерадыёкампаніі 6 тэлевізійных кнопак.

Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі:

"Мы імкнёмся: першае, - каб нам давяралі. У СМІ, як і ў банкаў, самае галоўнае - гэта крэдыт даверу. Калі табе давяраюць, твайму густу, тваёй сумленнасці - гэта неацэнная рэч. І, другое, - інтэрактыўнасць і трапіць у сэрцы людзей". 

Да вялікага юбілею карэспандэнты Агенцтва тэленавін падрыхтавалі прэм'еру. Хто і як робіць тэлебачанне? А таксама ўсё, што звычайна застаецца за кадрам, у фільме "БТшнікі". Сёння ўвечар у 20.00 на "Беларусь 1".