Беларускаму рублю - 25 гадоў! Музей грошай Нацыянальнага банка абнавіў экспазіцыю

19 октября 2019

Нацыянальнай валюце  чвэрць стагоддзя! Роўна 25 гадоў таму, 19 кастрычніка 1994 года, беларускі рубель на заканадаўчым узроўні быў прызнаны адзіным плацежным сродкам краіны. Юбілей стаў добрай нагодай абнавіць экспазіцыю ў Музеі грошай Нацыянальнага банка. Першымі наведвальнікамі сталі  навучэнцы 5 класа адной з сярэдніх школ Пінска. Менавіта яны перамаглі ў конкурсе, запісаўшы самае крэатыўнае відэа да святочнай даты - такі конкурс аб'явілі ў галоўнай фінансавай установе краіны. Гасцей сустракаў асабіста  старшыня Павел Калаўр. Ён падкрэсліў важнасць навучання фінансавай граматнасці. 

Акрамя абноўленай экспазіцыі Музея грошай, Павел Калаўр паказаў школьнікам свой рабочы кабінет і залу для пасяджэнняў членаў праўлення Нацбанка.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя